Зірніце, з якой жорсткасцю ГУБАЗіК затрымаў хлопца ў Гомелі

Учора ў Гомелі за «заклікі да блакавання дарог» затрыманы 24-гадовы Аляксандр Гузанаў, паведамляюць правабаронцы. Затрыманне праводзілі паказальна жорстка і здзекліва.

26.01.2022 / 17:44

Гомельская міліцыя апублікавала відэа жорсткага затрымання хлопца: некалькі сілавікоў накінуліся на яго і паклалі тварам у снег, а затым пацягнулі ў машыну. Аперацыю праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК і АМАП. На відэа хлопец адказвае, што не ведае, за што яго затрымалі.

Як сцвярджаюць міліцыянеры, летам 2020 года хлопец пакідаў у мясцовым чаце паведамленні з парадамі «збірацца па купках у кожным раёне, а потым натоўпам у цэнтр», а аўтамабілістам — «кідаць машыны на дарозе» на цэнтральных вуліцах.

У дачыненні да Гузанава ўзбуджаная крымінальная справа паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, хлопца змясцілі пад варту.

Nashaniva.com