На мяжы з Беларуссю польскі салдат скончыў жыццё самагубствам

Польскі вайсковец загінуў у выніку смяротнага ранення са сваёй табельнай зброі, паведаміла 16-я механізаваная дывізія ў Твітары.

27.01.2022 / 12:05

«26 студзеня адбылося здарэнне пад Белавежай, у выніку чаго загінуў вайсковец 9-й бронекавалерыйскай брыгады», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ён застрэліўся з табельнай зброі.

Nashaniva.com