Лукашэнка сказаў, што новаму прэзідэнту будзе за 50

Магчымае вяртанне ў Канстытуцыю абмежавання па прэздэнцкіх тэрмінах Лукашэнка звязаў з узростам магчымага новага кіраўніка краіны. Пра гэта ён заявіў сёння падчас звароту да парламента і народа.

28.01.2022 / 15:10

«Запомніце, што ў 38 гадоў вы больш прэзідэнта не выбераце. Гэта будзе чалавек за 50. Таму калі ён да 70 яшчэ папрацуе, гэта будзе нармальна. Вось такая сітуацыя», — сказаў Лукашэнка.

Ад сітуацыі будзе залежаць і яго знаходжанне ва ўладзе. У выпадку вайны Лукашэнка паабяцаў узяць кулямёт і дзейнічаць.

Чытайце таксама:

Лукашэнка задумаўся над лёсам Парка высокіх тэхналогій

Nashaniva.com