У Дзятлаўскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся два аўтамабілі

Днём 30 студзеня, паводле паведамлення ДАІ, у Дзятлаўскім раёне сутыкнуліся два аўтамабілі, пацярпеў адзін з кіроўцаў.

31.01.2022 / 23:49

Паводле звестак ДАІ, 32-гадовая кіроўца Volkswagen ехала па мясцовай аўтадарозе ў напрамку аграгарадка Дварэц. У нейкі момант яна выехала на правую ўзбочыну, машыну занесла. Пасля гэтага машына вылецела на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў Ford, які ехаў па ёй.

У выніку лабавога сутыкнення траўмы рознай ступені цяжкасці атрымаў 55-гадовы кіроўца Ford. Мужчыну шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.

Nashaniva.com