Правінцыйная эпапея: як у Столінскім раёне прарыў трубы ліквідавалі

«Медыя-Палессе» апісала захапляльную гісторыю, як у пасёлку Рэчыца на Століншчыне змагаліся з прарывам вадаправоднай трубы. На яго пошук і ліквідацыю спатрэбілася некалькі дзён.

01.02.2022 / 19:01

Спачатку 26 студзеня на месцы, дзе знаходзіцца труба, спілавалі шаўкоўніцу. Пасля выкапалі катлаван, але знайсці трубу не атрымалася. Давялося пашыраць катлаван да 10 метраў у дыяметры.

Прарыў змаглі ліквідаваць толькі 28 студзеня, але ўсе выхадныя на месцы аварыі заставалася вялізная яміна.

Nashaniva.com