Памерла шасцігадовая дзяўчынка, што моцна пацярпела на пажары ў Мінску тры тыдні таму

Дзяўчынка памерла ноччу 1 лютага ў бальніцы. Яна атруцілася прадуктамі гарэння, у яе быў стан клінічнай смерці, паведамляе БелТА.

02.02.2022 / 08:52

Фота: СК

Няшчасце здарылася 11 студзеня на вуліцы Тургенева, там загарэўся шматкватэрны дом у жыллёвым комплексе «Аркадыя».

Падчас тушэння пажару ратавальнікі ў пакоі знайшлі 6-гадовую дзяўчынку без прытомнасці. 

Яе рэанімавалі проста на вуліцы.

Следчы камітэт выказваў версію, што прычынай пажару магла стаць зарадная прылада для мабільнага тэлефона. Дзяўчынка ў той час была дома адна.

Nashaniva.com