У Мінску затрымалі былога следчага, які звольніўся пасля выбараў на знак пратэсту

1 лютага ў гандлёвым цэнтры затрымалі 28-гадовага былога следчага Мікіту Старажэнку. Папярэдне яму інкрымінуецца «распальванне варожасці групай асобаў» па ч. 3 арт. 130 КК.

02.02.2022 / 10:19

Ён звольніўся з СК у 2020 годзе пасля выбараў на знак нязгоды з палітыкай улады, паведамляюць праваабаронцы.

4 мая 2021 года Старажэнка, як і іншыя сілавікі, якія звольніліся ў знак пратэсту, быў пазбаўлены Лукашэнкам звання старшага лейтэнанта юстыцыі запасу.

Пасля звальнення Мікіта працаваў юрыстам. У красавіку мінулага года яго арыштоўвалі на 15 сутак за «несанкцыянаванае пікетаванне».

Што стала з сілавікамі, якія перайшлі на бок народа

Nashaniva.com