Палітвязень Уладзімір Мацкевіч у пятніцу збіраецца пачаць галадоўку

Ён патрабуе змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разбіральніцтва. 4 лютага будзе роўна паўгода з моманту яго затрымання.

03.02.2022 / 17:08

Мацкевіч перадаў на волю, што з пятніцы адмовіцца ад ежы да выканання яго патрабаванняў. Першыя дзесяць дзён «будзе галадоўка на вадзе». Калі па сканчэнні гэтага тэрміну патрабаванні не выканаюць, палітвязень гатовы перайсці «да сухой галадоўкі», паведамляе Еўрарадыё.

Філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча затрымалі 4 жніўня 2021 года, супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў яго дома па падазрэнні ў арганізацыі або ўдзеле ў дзеяннях, якія парушылі грамадскі парадак (ч. 1, арт. 342).

Nashaniva.com