Палітвязень стаў чэмпіёнам калоніі па боксе

Палітвязень Дзяніс Марусевіч стаў чэмпіёнам бабруйскай калоніі па боксе, расказала яго маці Людміла Марусевіч у інтэрв'ю Радыё «Рацыя». Паводле яе, Дзяніс стараецца не думаць пра тэрмін, які прызначыў суд, і працягваць звычайнае жыццё.

05.02.2022 / 08:28

«Яму дазволілі хадзіць на секцыю бокса і прыняць удзел у чэмпіянаце калоніі. І вось Дзяніс прайшоў чатыры кругі, 16 студзеня адбыўся фінал, і Дзяніс заняў першае месца і стаў чэмпіёнам калоніі», 

— расказвае жанчына. 

Пасля перамогі Дзяніс даслаў бацькам грамату, на адваротным баку якой напісаў бацьку віншаванне з днём нараджэння. 

25-гадовы Дзяніс Марусевіч родам з Брэста. Ён асуджаны на чатыры гады калоніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года. 

Nashaniva.com