Стала вядома, што з'явіцца ў гістарычных будынках на месцы былой 2-й мінскай гарадской бальніцы на Багдановіча

У аддзяленнях былой 2-й бальніцы ўздоўж мінскай вуліцы Багдановіча з'явіцца невялікі гатэль, медыцынскі цэнтр і гандлёвыя аб'екты для абслугоўвання мінчан.

06.02.2022 / 16:39

Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Дзмітрый Мікулёнак, пішуць «Мінск-Навіны».

— Адкрыць гістарычныя карпусы плануецца да канца 2022 года. Такія планы ў інвестара ёсць, мы разлічваем, што яны ажыццявяцца, падрыхтоўка ідзе актыўна, аб'екты ў высокай ступені гатоўнасці, - заявіў Мікулёнак.

Гэтыя будынкі маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таму павінны захаваць сваё аблічча. У мінулым у гэтых будынках знаходзіўся манастыр.

Nashaniva.com