У прэміі за найгоршыя фільмы і ролі вылучылі асобную катэгорыю для Бруса Уіліса

Галівудскі акцёр атрымаў спецыяльную катэгорыю антыпрэміі «Залатая маліна» за здымкі ў васьмі праектах. Арганізатары палічылі няўдалымі ўсе фільмы, у якіх Уіліс зняўся ў 2021 годзе, і прапанавалі выбраць найгоршы з іх.

07.02.2022 / 19:36

У пералік трапілі ажно 8 стужак з ягоным удзелам. Спецыяльная намінацыя атрымала назву «Найгоршая гульня Бруса Уіліса ў фільме 2021 года».

У катэгорыі «Найгоршы фільм года» прадстаўлены праект Netflix «Дыяна: Мюзікл», фантастычны баявік «Бясконцасць», крымінальны трылер «Карэн», сямейная камедыя «Касмічны джэм: Новае пакаленне» і дэтэктыў «Жанчына ў акне». За званне найгоршага акцёра будуць змагацца Леброн Джэймс і Марк Уолберг, а сярод намінантаў на званне найгоршай актрысы аказаліся Эмі Адамс і Меган Фокс.

Nashaniva.com