У Гомелі мужчына выйшаў у пад'езд пакурыць і згарэў проста на пляцоўцы

Няшчасны выпадак адбыўся 8 лютага каля 2.40 у пад'ездзе жылога дома на вуліцы 3-й Авіяцыйнай, паведамляе МНС.

08.02.2022 / 11:15

Фота: МНС

58-гадовы мужчына быў у гасцях у знаёмых. Ноччу ён выйшаў на лесвічную пляцоўку пакурыць. На ім загарэлася адзенне.

Пазней яго абгарэлае цела знайшлі на прыступках ратавальнікі.

Nashaniva.com