У ЗША арыштавалі расіяніна, які скраў біткойнаў на рэкордныя 4,5 мільярда даляраў

Міністэрства юстыцыі ЗША паведаміла аб арышце грамадзяніна Расіі і ЗША Іллі Ліхтэнштэйна і яго жонкі, грамадзянкі ЗША Хізэр Морган, у іх канфіскавалі біткойны на $3,6 млрд, як мяркуецца, скрадзеныя восенню 2016 года з крыптавалютнай біржы Bitfinex, піша РБК.

09.02.2022 / 11:29

Фота: Depositphotos.com

Гаворка ідзе аб выкрадзеных у 2016 годзе 119 754 біткойнах. Іх агульны кошт ацэньваецца ў $4,5 млрд, аднак аператыўнікам удалося забраць толькі 94 тыс. біткойнаў на суму $3,6 млрд.

Паводле інфармацыі суда, Ліхтэнштэйн абвінавачваецца ў тым, што ў 2016 годзе узламаў сістэмы Bitfinex і ініцыяваў больш за 2 тыс. несанкцыянаваных транзакцый. Пры гэтым адмыць за апошнія пяць гадоў пара паспела каля 25 тыс. выкрадзеных біткойнаў.

Суд абвінаваціў Ліхтэнштэйна і Морган у двух змовах — у мэтах адмывання грошай і падману Злучаных Штатаў, за якія ў сукупнасці прадугледжана пакаранне ў выглядзе 25 гадоў пазбаўлення волі.

Па звестках ведамства, канфіскаваная сума ў біткойнах стала рэкорднай у гісторыі Злучаных Штатаў.

Nashaniva.com