У Жлобіне ноччу гарэў дом, унутры знайшлі два трупы

Сёння каля гадзіны ночы ў службу выратавання паведамілі пра пажар у прыватным сектары Жлобіна. Гарэў дом па вуліцы Каралёва, які належыць 62-гадовай пенсіянерцы.

13.02.2022 / 11:53

Здымак ілюстрацыйны. Фота: eppic / depositphotos.com

Супрацоўнікі МНС выявілі на месцы здарэння загінулых пляменніка гаспадыні 47 гадоў і 25-гадовага хлопца, які знаходзіўся ў гасцях.

Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.

У МНС гавораць, што прычынай пажару, хутчэй за ўсё, стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Nashaniva.com