«Бульбу трэба браць!» Што можна купіць у краме на 10 рублёў? 

Што б вы купілі ў краме на 10 рублёў? Такое пытанне мы задалі ў сацсетках сваім чытачам. Адказы атрымалі самыя нечаканыя.

15.02.2022 / 16:27

Ва ўмовах, калі цэны на прадукты стрымліваюцца і рэгулюцца (для кожнай групы тавараў свой падыход), але ўсё адно растуць, вырашылі ацаніць, колькі ежы можна набыць на мінімальную суму.

Вось варыянты прадуктовых набораў, якіх, па разліках чытачоў, можа хапіць на некалькі дзён:

Апроч практычных парад, былі і жартаўлівыя.

«Чатыры кілаграмы цукру і пачак дрожджаў! Выганяем чатыры літры самагону, а з васьмю бутэлькамі па 0,5 літра можна восем разоў схадзіць у госці і там паесці на дармаўшчыну».

«Жыву не ў Беларусі, на ўсе зесяць рублёў купіў бы свой любімы шакалад — камунаркаўскую «Алёнку», — марыць адзін з чытачоў.

«Гляджу на ўсіх і дзіву даюся. Бульбу трэба браць! І алей. І кожны дзень будзе новая страва», — падсумоўвае іншы.

Чытайце па тэме:

Чай падаражаў амаль на 40%, гародніна не адстае. Як змяніліся цэны на прадукты за апошнія месяцы?

Стала вядома, каму і на якія тавары дадуць зніжку гандлёвыя цэнтры

Кошт капусты ў Беларусі б'е рэкорды. Узбекская каштуе больш за 4 рублі, а беларускую паспрабуй знайдзі

Nashaniva.com