Жыхарам Бельгіі дазволілі патрабаваць у працадаўцаў чатырохдзёнку

Улады Бельгіі дазволілі супрацоўнікам патрабаваць у працадаўцаў пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень замест пяцідзённага з захаваннем заробкаў, паведамляе Bloomberg.

16.02.2022 / 11:39

Працадаўцы могуць адхіліць патрабаванне, але яны павінны будуць даць пісьмовае абгрунтаванне адмовы. «Мэта ў тым, каб даць работнікам і кампаніям больш свабоды ў арганізацыі працоўнага часу», — сказаў прэм'ер-міністр краіны Аляксандр дэ Кро.

Напрыклад, у жыхароў з'явіцца магчымасць працаваць больш гадзін у адзін тыдзень і менш гадзін — у наступны. Дзякуючы такой меры, улады хочуць павысіць узровень занятасці ў краіне.

Nashaniva.com