У Літве Дзень Волі. Наўсцяж праспекта Гедыміна ў Вільні гараць вогнішчы

Літва сёння святкавала свой Дзень Волі — дзень абвяшчэння незалежнасці 16 лютага 1918 года. 

16.02.2022 / 23:04

Наўсцяж праспекта Гедыміна ў Вільні стаяць жалезныя паддоны, у іх гараць вогнішчы. Вуголле шугае іскрамі, побач ляжаць дровы, дзеці падносяць і падкідаюць у агонь. Былі розныя святочныя фарматы, а ўвечары — вось такая магчымасць пабыць каля жывога полымя, напамін пра агні партызанскіх кастроў.

Беларусы адзначаюць свой Дзень Волі 25 сакавіка. Цяпер гэтае свята прамаскоўскім рэжымам Аляксандра Лукашэнкі забароненае.

Nashaniva.com