Берасцейца пакаралі двума гадамі «хіміі» за абразу Ярмошынай

Суд Маскоўскага раёна Брэста разгледзеў справу Андрэя Барысюка, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады», паведамляе «Вясна».

17.02.2022 / 19:21

Згодна з матэрыяламі справы, Барысюк у адной з сацсетак напісаў абразлівы каментар у адрас Лідзіі Ярмошынай, якая займала тады пасаду старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Пра які менавіта каментар ідзе гаворка, не паведамляецца. Аднак нібыта праведзеная лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў ім змяшчаецца «выяўленае ў непрыстойнай форме выказванне, што прыніжае гонар і годнасць пацярпелай».

Суддзя Марыя Аліфярук прызнала Барысюка вінаватым і прысудзіла яму два гады «хіміі».

Nashaniva.com