Літва: 35 хворых на свіны грып

11.08.2009 / 17:56

Зафіксавана 6 новых выпадкаў захворвання на грып A(H1N1). Узрост усіх новых хворых — да 25 гадоў.

Яны жывуць у Вільні, Панявежысе, Пасвальскім і Прэнайскам раёнах, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Літвы.

Адзін з хворых — бортправаднік самалёта, рэйсам якога ляцеў пасажыр, хворы на грып А (H1N1).

На сёння ў Еўропе зарэгістравана болей за 33 тысячы выпадкаў захворвання на свіны грып. 53 чалавекі памерлі.

У Латвіі зафіксавана 19 выпадкаў, у Эстоніі — 50.