Аднакласніцу Зельцэра выклікаюць у Следчы камітэт

Жанчына знаходзіцца не ў Беларусі. Ёй патэлефанавалі на замежны нумар са Следчага камітэта Беларусі і выклікалі на допыт у якасці сведкі па «справе Зельцэра», паведамляюць праваабаронцы. 

19.02.2022 / 18:33

Пасля гібелі Андрэя Зельцэра жанчына, якая вучылася з ім, дала інтэрв’ю журналісту «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзю Мажэйку. Яна станоўча адгукнулася пра Зельцэра, маўляў, у дзяцінстве быў нармальным. Ніякім чынам яна не ўсхваляла стрэл Зельцэра ў супрацоўніка КДБ.

Але менавіта з-за гэтага артыкула 1 кастрычніка мінулага года затрымалі журналіста. Генадзь ужо пяты месяц знаходзіцца за кратамі. Само выданне ў Беларусі закрылася.

За каментарыі па справе Зельцэра было затрымана больш за сто чалавек. 

Затрыманая жонка Зельцэра Марыя Успенская. Яна прызнаная палітвязнем. 

Nashaniva.com