Пуцін назваў Макрону прычынай эскалацыі на Данбасе «правакацыі Кіева»

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў у ходзе тэлефоннай размовы з французскім калегам Эмануэлем Макронам, што прычынай пагаршэння абстаноўкі на ўсходзе Украіны сталі правакацыі ваенных, падкантрольных Кіеву, піша РБК.

20.02.2022 / 18:03

Фота: AP

«Выказаная сур'ёзная заклапочанасць у сувязі з рэзкім пагаршэннем становішча на лініі судакранання на Данбасе. Прэзідэнт Расіі адзначыў, што прычынай эскалацыі з'яўляюцца правакацыі ўкраінскіх сілавікоў» — гаворыцца ў рэлізе Крмаля.

Расійскі прэзідэнт таксама звярнуў увагу на тое, што краіны НАТА «напампоўваюць» Украіну сучаснай зброяй і боепрыпасамі.

Гэта, на думку Пуціна, «падштурхоўвае Кіеў да вайсковага вырашэння так званай праблемы Данбаса». «У выніку пакутуюць мірныя жыхары ДНР і ЛНР, якім даводзіцца эвакуявацца ў Расію для выратавання ад абстрэлаў».

«Кіеў толькі імітуе перамоўны працэс, упарта адмаўляецца ад рэалізацыі Мінскіх пагадненняў і дамоўленасцей, дасягнутых у «нармандскім фармаце». З улікам вастрыні становішча спраў прэзідэнты прызналі мэтазгодным актывізаваць пошук рашэнняў дыпламатычнымі сродкамі па лініі знешнепалітычных ведамстваў і палітсаветнікаў лідараў краін — удзельніц «нармандскага фармату», — гаворыцца ў паведамленні Крамля.

Nashaniva.com