Міністр абароны Украіны назваў эвакуацыю людзей з Данбаса пастаноўкай

Паводле словаў Аляксея Рэзнікава, масавая эвакуацыя людзей з часова акупаваных тэрыторый — гэта фарс і пастаноўка. Ён паведаміў, што баевікі паказальна вывезлі некалькі тысяч чалавек.

21.02.2022 / 08:17

«Цяпер наша разведка мае дакладную інфармацыю, што людзі вяртаюцца самастойна дадому. Іх там ніхто не корміць, не рассяляе. Гэта чыста пастаноўка для «Масфільма» або хто ў іх там займаецца кіношкамі», — сказаў Рэзнікаў у эфіры канала «1+1».

Таксама, на думку міністра, размовы аб тым, што поўнамаштабны напад Расіі на Украіну можа пачацца «заўтра-паслязаўтра», з'яўляюцца недарэчнымі.

«Па стане на гэты час ударнай групоўкі Расійскай Федэрацыі ні ў адным месцы, дзе яны ачапілі Украіну, пакуль не сфармавана. Але гэта не значыць, што нізкія рызыкі, гэта не значыць, што няма пагрозы», — сказаў Рэзнікаў.

Чытайце таксама:

Жыхар Данецка: «Ды ніхто тут не эвакуіруецца. Толькі карцінку паказваюць

Nashaniva.com