Бюлетэні на рэферэндуме будуць на рускай мове

У эфіры дзяржканала АНТ паказалі, як будзе выглядаць бюлетэнь і як ён будзе абаронены «ад падробак».

21.02.2022 / 09:30

Тэкст дакумента цалкам на рускай мове. Апошні раз тое ж было ў 2004 годзе, калі Лукашэнка прасіў дазволіць яму пераабірацца бясконцую колькасць разоў.

Бюлетэні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў друкуюцца па-беларуску.

Адваротны бок будзе светла-салатавага колеру, таксама на ім будзе напісана «Республика Беларусь». Аргументуюць гэта тым, каб не даць магчымасць падрабіць дакумент, але ёсць меркаванне, што рэальная прычына — іншая.

Чытайце таксама:

Навошта адваротны бок бюлетэняў на рэферэндуме зрабілі каляровым? Нечаканае тлумачэнне ад члена камісіі

Nashaniva.com