Украіна можа разарваць дыпламатычныя адносіны з Расіяй

Зяленскі разгледзіць прапанову МЗС краіны аб разрыве дапламатычных адносін з Расіяй

22.02.2022 / 13:18

Пра гэта ён паведаміў на сумесным брыфінгу з прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам.

«Мы бачым з вамі наступленне на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць нашай дзяржавы. Гэта дакладна», — адзначыў ён, гаворачы аб уводзе расійскіх войскаў у «ДНР» і «ЛНР».

Паводле слоў Зяленскага, ён атрымаў запыт ад Міністэрства замежных спраў наконт разрыву дыпламатычных адносін паміж Украінай і Расіяй.

«Я зараз адразу пасля нашай прэс-канферэнцыі буду глядзець і прапрацоўваць гэтае пытанне, і не толькі гэтае пытанне, а нашы дзейсныя крокі па эскалацыі з боку РФ», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Ён падкрэсліў, што рашэнні Расіі былі эскалацыйным крокам і юрыдычнай агрэсіяй, якая дае «дастаткова трывалы падмурак» адносна імавернай эскалацыі з боку Расіі і з боку баевікоў.

Nashaniva.com