У Вярхоўную Раду Украіны ўнеслі законапраект аб закрыцці мяжы з Беларуссю

У Вярхоўнай Радзе зарэгістравалі законапраект аб закрыцці мяжы Украіны з Расіяй і Беларуссю. Аб гэтым паведамляецца на сайце ўкраінскага парламента.

23.02.2022 / 11:50

Фота: Reuters

Гэты праект закона таксама прадугледжвае абвяшчэнне ваеннага становішча ў Данецкай і Луганскай абласцях і спыненне транспартнага злучэння з Расіяй.

«Мэтай і задачамі прыняцця гэтага праекта з'яўляецца абарона нацыянальных інтарэсаў Украіны, тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту ўкраінскай дзяржавы», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.

Nashaniva.com