МЗС Беларусі: Па дапамогу да дыпламатаў ва Украіне звярнулася каля 1000 чалавек

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Па яго словах, цяпер ва Украіне знаходзіцца некалькі тысяч беларусаў. Мяжу перасяклі 50 чалавек. 

24.02.2022 / 18:38

«У сувязі з фактамі марадзёрства і рабаванняў на дарогах Украіны заклікаем беларускіх грамадзян быць максімальна пільнымі, не спыняцца на шляху руху без экстранай неабходнасці і не з'язджаць з асноўных аўтамагістраляў. Просьба таксама прытрымлівацца ўстаноўленых мер бяспекі і прыслухоўвацца да рэкамендацый мясцовых уладаў па гэтым пытанні», — адзначыў Глаз. 

МЗС заклікае беларусаў ва Украіне звяртацца ў абмасаду Беларусі. Таксама дыпламаты адзначылі, што вядуць працу з украінскім бокам па пошуку шляхоў эвакуацыі. 

Амбасада Беларусі і галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС перавялі на кругласутачны рэжым пррацы. МЗС заклікае сачыць за навінамі на сайце і ў сацыяльных сетках. 

Тэлефоны гарачых ліній: +380504062330; +375173794771 і +375173792673, consul@mfa.gov.by.

Nashaniva.com