Борыс Джонсан абвясціў аб узмацненні санкцый супраць Расіі і распаўсюдзе іх на Беларусь

Брытанскі прэм'ер Борыс Джонсан расказаў, што лідары «Вялікай сямёркі» ў чацвер дамовіліся аб узмацненні жорсткасці санкцый супраць Расіі і вызваленні Еўропы ад залежнасці ад расійскіх нафты і газу.

24.02.2022 / 20:50

Фота: parliamentlive.tv

«Пуцін ніколі не зможа адмыць рукі ад крыві Украіны. І хоць Вялікабрытанія і нашы саюзнікі да апошняга спрабавалі знайсці дыпламатычнае рашэнне, я вымушаны зрабіць выснову: Пуцін з самага пачатку збіраўся напасці на суседнюю краіну, што б мы ні рабілі. Цяпер мы ведаем, хто ён: крывавы агрэсар, які верыць у імперскія захопы», — сказаў Джонсан.

Каб пакараць Пуціна за агрэсію супраць Украіны, вялікая сямёрка дамовілася максімальна павялічыць эканамічны ціск на Расію. Вялікабрытанія са свайго боку ўводзіць наступныя санкцыі:

Падобныя фінансавыя санкцыі будуць распаўсюджаныя і на Беларусь за яе ролю ў нападзе на Украіну.

Пры гэтым Джонсан падкрэсліў, што пытанне аб адключэнні Расіі ад міжбанкаўскай плацежнай сістэмы Swift «не здымаецца з парадку дня».

Nashaniva.com