«Наша Ніва» спытала Мінабароны, ці праўда, што з Беларусі былі пушчаныя ракеты ў бок Украіны. Вось, што там адказалі

«Наша Ніва» спыталася ў прэс-сакратаркі Мінабароны Беларусі Іны Гарбачовай аб запуску ракет з тэрыторыі Беларусі і аб прызнаннях палоннага расійскага ваеннага аб інтэрвенцыі з тэрыторыі Беларусі.

24.02.2022 / 21:14

Іна Гарбачова

«Усе каментарыі — на сайце Мінабароны! Але калі яны будуць, я не ведаю!» — адказала яна.

Сёння ў СМІ з'явілася інфармацыя, што з тэрыторыі Беларусі былі выпушчаныя ракеты па тэрыторыі Украіны. А палонны расійскі вайсковец даў сведчанні, што наступ на Украіну яго часць здзяйсняла з тэрыторыі Беларусі. 

Больш навінаў па тэме глядзіце ў нашым АНЛАЙНЕ. 

Nashaniva.com