«Вайна з Украінай — крок у небыццё». Больш за 600 расійскіх навукоўцаў заклікалі Расію спыніцца

Адкрыты ліст даследчыкаў публікуе французскае выданне Le Monde.

26.02.2022 / 13:16

Фота: depositphotos.com.

664 расійскія даследчыкі і навукоўцы выступілі з заклікам неадкладна спыніць усе ваенныя дзеянні ў бок Украіны. Падпісанты ліста ўскладаюць на Расію ўсю адказнасць за пачатак канфлікта. Згодна з імі, такімі дзеяннямі Расія асудзіла сябе на ізаляцыю на сусветнай арэне і на лёс краіны-выгнанніцы.

Падпісанты ліста звяртаюць увагу, што агрэсія з боку Расіі таксама пазбавіць навукоўцаў магчымасці нармальна працаваць, бо развіццё ў сферы даследванняў немагчымае без супрацоўніцтва з калегамі з іншых краін. Цяпер расійская навука пазбавіцца такой магчымасці.

Ізаляцыя Расіі ў свеце, лічаць падпісанты ліста навукоўцаў, яшчэ больш пагоршыць культурную і тэхналагічную дэградацыю краіны. Такім чынам, як пішуць у лісце, вайна з Украінай — гэта крок у небыццё.

Nashaniva.com