Брэсцкі «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі па футболе

Беларускі журналіст Мікалай Іваноў паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што, па яго інфармацыі, брэсцкі «Рух» зняўся з чэмпіянату краіны.

28.02.2022 / 16:50

vk.com/fcrukh

«Футбалісты і трэнеры ў пошуку новых клубаў», — напісаў Іваноў.

Пазней «Рух» паведаміў, што расійская кампанія, якая кіруе клубам, не мае цяпер магчымасці патрэбнага фінансавання для ўдзелу ў вышэйшай лізе, таму клуб у ёй удзельнічаць не будзе.

Вядома, што з «Рухам» звязаны бізнэсмен Аляксандр Зайцаў, які трапіў пад санкцыі ЕС і ЗША.

У сезоне-2021 «Рух» заняў пятае месца ў вышэйшай лізе. Новы сезон чэмпіянату Беларусі павінен стартаваць 19 сакавіка.

Nashaniva.com