Зірніце на выразы твараў Мядзінскага і Глаза ВІДЭА

Зірніце на выразы твараў памочніка Пуціна і кіраўніка расійскай дэлегацыі на расійска-ўкраінскіх перамовах Уладзіміра Мядзінскага, а таксама на выраз твару прэс-сакратара МЗС Беларусі Анатоля Глаза падчас выхаду да прэсы пасля перамоваў. Яны шмат чаго гавораць.

28.02.2022 / 20:44

Наступны раўнд перамоваў адбудзецца на беларуска-польскай мяжы, тады як раней Расія спачатку выстаўляла ўмовай для перамоваў капітуляцыю, пасля ставіла ўмовай, каб перамовы адбыліся ў Беларусі, пасля пагадзілася на перамовы на беларуска-ўкраінскай мяжы.

На думку заходніх аналітыкаў, расійскі наступ на Украіну забуксаваў.

Украінская армія ўтрымала Кіеў і разграміла расійскія калоны ў бітве за Харкаў. Украінскія дзяржаўныя інстытуты функцыянуюць з захапляльнай арганізаванасцю. У той жа час свет аб'яднаўся для дапамогі Украіне ў маштабе, якога ніхто не чакаў.

Nashaniva.com