Мінабароны РФ анансавала ўдары па аб'ектах СБУ ў Кіеве для «спынення інфармацыйных нападаў»

Расійскія войскі нанясуць удар па аб'ектах у Кіеве, адкуль ідуць інфармацыйныя атакі супраць Расіі, паведаміла Мінабароны РФ.

01.03.2022 / 16:31

У прыватнасці, для «спынення інфармацыйных нападаў» будуць атакаваныя высокадакладнай зброяй тэхналагічныя аб'екты СБУ і 72-га галоўнага цэнтра ПСА ў Кіеве.

«Заклікаем украінскіх грамадзян, якія прыцягваюцца ўкраінскімі нацыяналістамі для ажыццяўлення правакацый супраць Расіі, а таксама жыхароў Кіева, якія пражываюць побач з рэтрансляцыйнымі вузламі, пакінуць свае дамы», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Nashaniva.com