Еўрасаюз пашырае санкцыі супраць афіцыйнага Мінска праз «удзел Беларусі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны». Падрабязнасці

Еўрасаюз пашырае эканамічныя санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. Падстава — «удзел Беларусі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны».

02.03.2022 / 12:56

Як стала вядома «Радыё Свабода», санкцыі ўключаюць дадатковыя абмежаванні, звязаныя з гандлем таварамі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці тытунёвых вырабаў, мінеральнага паліва, бітумных рэчываў і газападобных вуглевадародных прадуктаў, калійных прадуктаў, вырабаў з драўніны, цэменту, жалеза і сталі, гумовых вырабаў.

Таксама Еўрасаюз пашырае абмежаванні на пастаўку ў Беларусь тавараў і тэхналогій падвойнага прызначэння і на аказанне спадарожных паслуг, а таксама абмежаванні на экспарт тавараў і тэхналогій, якія могуць спрыяць развіццю ваеннай, тэхналагічнай, абароннай бяспекі Беларусі. Уводзяцца абмежаванні і на аказанне беларускаму боку адпаведных паслуг.

Рашэнне пра санкцыі набудзе сілу пасля афіцыйнай публікацыі сёння пазней ці заўтра.

Згодна з інфармацыяй «Радыё Свабода», у Бруселі таксама абмяркоўвалі пытанне адключэння беларускіх банкаў ад SWIFT, але вырашылі пакінуць яго «на пазней».

Nashaniva.com