Грыбаўскайце: Санкцыямі Пуціна не спыніць

Экс-прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце мяркуе, што дапамогі Захаду Украіне недастаткова. Яна заявіла, што заходнія краіны праяўляюць баязлівасць. Іх рыторыка, па яе словах, вартая жалю, гэта значыць, што Захад становіцца саўдзельнікам Пуціна, піша Delfi.lt.

02.03.2022 / 13:48

Фота Delfi.lt

«Баязлівы Захад? Або саўдзельнікі ваенных злачынстваў Пуціна? Пачынае здавацца, што гэта так. Санкцыі Пуціна не спыняць, якімі б яны ні былі. Яны патрэбныя, але без выключэнняў, якія мы цяпер бачым пры ўжыванні SWIFT і захаванні энергетычнага сектара і абслугоўваючых яго банкаў… Вайну спыніць толькі вайна, якая ўжо пачалася. Не трэба прыкідвацца і спрабаваць супакоіць сваё сумленне, даючы Украіне толькі зброю, і то са спазненнем. За нас ваююць жыхары Украіны, яе дзеці закрываюбць нас ад пуцінскага вар'яцтва», — напісала ў Фэйсбуку экс-прэзідэнт Літвы.

Паводле яе слоў, паўтарэнне мантры, быццам НАТА не можа дапамагчы Украіне, ужо гучыць смешна і паказвае баязлівасць Захаду.

«Гэта бачыць і Пуцін. Хоць урокі вучаць хутка, але Захад усё яшчэ не разумее, што ва Украіне ідзе еўрапейская вайна. У ёй альбо ўдзельнічаеш і змагаешся з агрэсарам, альбо стаіш і глядзіш, як ён знішчае Украіну і яе людзей, і становішся саўдзельнікам ваенных злачынстваў. Так. Саўдзельнікам. Калі мы не спынім Пуціна ва Украіне, усё роўна прыйдзецца ваяваць, але ўжо ў нашых краінах. Украіна просіць рэальнай дапамогі, а мы глядзім на тэлеэкранах, як бамбяць жылыя кварталы, і кажам, што «вельмі падтрымліваем Украіну», — працягнула Грыбаўскайце.

Nashaniva.com