У Дубровенскім раёне сутыкнуліся «МАЗ» і МАN

Уначы 2 сакавіка кіроўца аўтамабіля «МАЗ» на 607-м кіламетры аўтадарогі М-1 сутыкнуўся з аўтапоездам MAN, паведамляе ДАІ.

02.03.2022 / 22:32

Фура стаяла ў паласе па ходзе руху. У выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца «МАЗа», які з атрыманымі траўмамі быў шпіталізаваны. 

Nashaniva.com