Затрыманы 49-гадовы работнік чыгункі. Паводле версіі МУС, ён рыхтаваў дыверсію 

Супрацоўнікі Віцебскага аблупраўлення ГУБАЗіК МУС разам з АМАП затрымалі 49-гадовага жыхара абласнога цэнтра.

06.03.2022 / 20:21

Паводле звестак МУС, мужчына «планаваў вывядзенне з ладу сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху».

МУС паведамляе, што да абсталявання мужчына меў доступ па родзе дзейнасці, бо працаваў у структуры Беларускай чыгункі.

Дзеянні віцябляніна кваліфікаваныя следчым як падрыхтоўка да акта тэрарызму, распачатая крымінальная справа.

Nashaniva.com