У Санкт-Пецярбургу маладому чалавеку і дзяўчыне далі 15 сутак за надпіс «Дабро пераможа»

Гэта адбылося 5 сакавіка.

08.03.2022 / 08:19

«Здарэнне» прэс-службай суда апісваецца наступным чынам: «05.03.2022 у 06 гадзін 20 хвілін Аляксеева і Гулевіч, знаходзячыся каля д. 5 па наб. ракі Фантанкі ў г. СПб, здзейснілі дробнае хуліганства, парушылі грамадскі парадак, а менавіта нанеслі балончыкам чырвонага колеру на сцяну дома надпіс: «Дабро пераможа зло», а таксама на смеццевых баках «НЕ ВАЙНЕ» «NO WAR» пры гэтым гучна лаяліся грубай нецэнзурнай лаянкай».

Мяркуючы па фатаграфіі, прыкладзенай да справы, яны напісалі фразу «Дабро пераможа», не згадаўшы пра зло.

Nashaniva.com