Новы пакет санкцый ЕС закрые тром беларускім банкам доступ да SWIFT

Еўрапейская камісія падрыхтавала новы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі ў сувязі з уварваннем ва Украіну — паслы ЕС абмяркуюць прапанову ў аўторак.

08.03.2022 / 13:51

Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з абмеркаваннем, піша «Еўрапейская праўда».

Санкцыі закрыюць тром беларускім банкам доступ да сістэмы SWIFT — якім канкрэтна, пакуль невядома. Таксама ЕС плануе дадаць у свой «чорны спіс» некалькіх алігархаў і расійскіх дэпутатаў.

Новы пакет санкцый таксама прадугледжвае забарону на экспарт марскіх тэхналогій з ЕС у Расію і дае рэкамендацыі па маніторынгу крыптавалют, каб пазбегнуць іх выкарыстання для абыходу санкцый Еўрапейскага Саюза.

Nashaniva.com