Што кажуць калегі пра чыгуначніка, затрыманага па акце тэрарызму

Днямі МУС паведаміла, што за падрыхтоўку акта тэрарызму затрымалі 49-гадовага работніка чыгункі. Па словах ведамства, з лютага па сакавік мужчына планаваў дыверсію: збіраўся вывесці са строю сістэмы, якія адказваюць за бяспеку руху на чыгунцы. Але як расказваюць калегі затрыманага, прычынай арышту магло стаць іншае.

08.03.2022 / 18:15

Скрыншот з відэа МУС

Мужчыну, пра якога вядзецца гаворка, завуць Сяргей Канавалаў, піша стачкам. Ён працуе ў віцебскім аддзяленні чыгункі, спецыяльнасць звязаная з электрасувяззю. Затрымалі яго 6 сакавіка.

А напярэдадні ў мужчыны быў канфлікт з намеснікам начальніка станцыі сігналізацыі і сувязі па ідэалогіі, былым начальнікам транспартнай міліцыі. Верагодна, той мог дакласці на Канавалава ў органы як на дыверсанта.

На чыгунцы заўважаюць, што віцебчук не працаваў на перагонах, толькі ў будынку.

На Канавалава завялі крымінальную справу за падрыхтоўку да акту тэрарызму.

Затрыманы 49-гадовы работнік чыгункі. Паводле версіі МУС, ён рыхтаваў дыверсію

Арганізацыя былых сілавікоў BYPOL заявіла пра новыя акты сабатажу на чыгунцы. Мэта — запаволіць перасоўванне расійскіх войскаў

Nashaniva.com