Турэцкі мабільны аператар Turkcell пачынае ў Беларусі новы дзесяцігадовы праект

Турэцкі мабільны аператар Turkcell будзе рэалізоўваць у Беларусі інвестыцыйны праект, разлічаны на 10 гадоў. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

09.03.2022 / 22:19

Турэцкі тэлекамунікацыйны холдынг будзе рэалізоўваць у Беларусі інвестыцыйны праект пад назвай «Развіццё, мадэрнізацыя і абсталяванне сеткі сотавай рухомай электрасувязі, гандлёвай сеткі, якія адносяцца да іх абсталявання, інфармацыйных сістэм і праграмнага забеспячэння ЗАТ «Беларуская тэлекамунікацыйная сетка». Праект разлічаны на 2022—2032 гады.

Мабільны аператар life:) (ЗАТ «БеСТ») уваходзіць у групу кампаній Turkcell. Турэцкая тэлекамунікацыйная кампанія набыла 80% акцый ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» за 600 млн даляраў у 2008 годзе.

Nashaniva.com