Бамбаванне расійскімі войскамі радзільні ў Марыупалі — не выпадковасць. Прапагандыстка фактычна анансавала яго за некалькі гадзін да пачатку 

Выступаючы сёння днём падчас адмысловага брыфінгу, афіцыйная прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава, вядомая як адна з найбольш адыёзных прапагандыстак пуцінскага рэжыму, згадала пра Марыупальскую дзіцячую бальніцу ў такім кантэксце, што ў ёй нібыта заселі «ўкраінскія нацбаты».

09.03.2022 / 23:25

Марыя Захарава. Скрыншот з відэа.

Гаворачы пра тое, што ўкраінцы, абвінавачваючы Расію ў бамбаванні ўкраінскіх гарадоў, самі, маўляў, не кажуць пра пастаянныя абстрэлы «ДНР» і «ЛНР», Захарава згадала, што, маўляў:

«У Марыупалі ўкраінскія нацбаты, выгнаўшы персанал і пацыентаў з радзільні, абсталявалі ў ёй агнявыя пазіцыі».

Пасля таго яна правяла паралелі з захопам у чэрвені 1995 гада чачэнскімі баевікамі на чале з Шамілем Басаевым бальніцы ў горадзе Будзённаўску Стаўрапальскага края. 

На відэа гэты фрагмент пачынаецца прыблізна з 37 хвіліны.

Nashaniva.com