Мінздароўя: За суткі 1931 выпадак кавіду

Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксаваны 1931 выпадак кавіду, а выпісаныя 1067 чалавек. Учора паведамлялася пра 1899 выпадкаў.

12.03.2022 / 15:18

Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 939 514 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 933 697.

За мінулыя суткі памерлі 14 чалавек (за ўвесь час 6 647), выканана 19 447 тэстаў.

Nashaniva.com