Перад драматычным тэатрам у Марыупалі за 2 дні да бамбёжкі быў надпіс «Дзеці»

Гэты спадарожнікавы здымак кампаніі Maxar Technologies быў зроблены 14 сакавіка. На ім заўважныя два вялікія надпісы «Дзеці», якія бачна з вышыні.

17.03.2022 / 08:56

16 сакавіка расійская авіяцыя нанесла авіяўдар па будынку, які выкарыстоўваўся ў якасці прытулку для сотняў мірных жыхароў. Абломкамі заваліла ўваход у бамбасховішча. Лёс людзей застаецца невядомым.

У Мінабароны РФ сцвярджаюць, што тэатр падарваў украінскі батальён «Азоў».

Nashaniva.com