У Расіі рэзка вырас попыт на прэзерватывы

Крамы, аптэкі і маркетплэйсы ў апошнія два тыдні фіксуюць рэзкі рост попыту на прэзерватывы.

18.03.2022 / 08:31

Спажыўцы чакаюць істотнага росту цэн і запасаюцца гэтай прадукцыяй, бо асноўныя папулярныя маркі вырабляюцца за мяжой, піша РБК. 

Рытэйлеры пацвярджаюць гэтыя асцярогі, частка з іх ужо была вымушаныя падняць адпускныя цэны, бо цана закупкі вырасла на 20%, а ў некаторых выпадках — на 50%.

Некаторыя прадстаўнікі розніцы рыхтуюцца мяняць цэннікі ў красавіку — пра рост аптовых цэн іх ужо папярэдзілі пастаўшчыкі.

Nashaniva.com