Зяленскі заклікаў Расію не зацягваць перамовы і саступіць

Прэзідэнт Украіны заявіў, што бамбёжкі ўкраінскіх гарадоў і зацягванне вайны толькі пагаршаюць становішча Расіі і заклікаў Маскву хутчэй дамаўляцца — прычым дамаўляцца, каб аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

19.03.2022 / 08:23

Зяленскі сцвярджае, што першапачатковыя планы расійскага бліцкрыгу праваліліся, і цяпер расійскія вайскоўцы абралі тактыку вайны на знясіленне.

«Але гэтая тактыка толькі пагаршае сітуацыю для расейскай дзяржавы. Таму перамовы аб міры, аб бяспецы для нас, аб бяспецы для Украіны — яны змястоўныя, сумленныя, без зацягванняў — гэта адзіны шанец для Расіі паменшыць шкоду ад уласных памылак», — сказаў прэзідэнт Украіны ў чарговым відэазвароце.

Nashaniva.com