Freie Universität Berlin анансуе стыпендыі для навукоўцаў з Украіны, Беларусі і Расіі

Навукоўцы-уцекачы з Украіны, а таксама навукоўцы, якія знаходзяцца ў групе рызыкі з-за ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Расіі і Беларусі і вымушаныя пакінуць краіну, могуць падаць заяўку на стыпендыю ў Інстытуце ўсходнееўрапейскіх даследаванняў пры Freie Universität.

20.03.2022 / 21:22

Стыпендыі разлічаныя на перыяд ад трох да шасці месяцаў.

У залежнасці ад навуковай ступені стыпендыі складаюць 1200 еўра/месяц або 1500 еўра/месяц.

Падрабязная інфармацыя — па спасылцы

Nashaniva.com