Чаму «Боінг» у Кітаі падаў носам уніз? ВІДЭА

Boeing 737, што выконваў 21 сакавіка рэйс паміж кітайскімі гарадамі Куньмін і Гуанчжоу, разбіўся ў гарах. Прыкмет таго, што нехта з пасажыраў мог выжыць, няма.

21.03.2022 / 17:36

За некалькі секунд да катастрофы. 

Самалёт, што належаў кампаніі China Eastern Airlines, пачаў рэзка губляць вышыню і рухнуў у гарах, пасля чаго пачаўся вялікі пажар. Катастрофа адбылася ў Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне Кітая, піша Daily Mail.

У сацсетках распаўсюдзіліся відэазапісы, якія, як сцвярджаецца, адлюстроўваюць падзенне самалёта. На іх бачна, што ў хвіліны перад катастрофай лайнер падае амаль вертыкальна.

Сярод яе магчымых прычын эксперты называюць страту кантролю над самалётам ці праблемы ў сістэме кантролю, падзенне хуткасці, акт сабатажу ці праблемы з сэнсарамі, выкліканыя, напрыклад, няспраўнасцю сістэмы абароны ад лёду.

Nashaniva.com