Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў амуніцыю тэрытарыяльнай абароне Кіева

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці арганізаваў спецыяльны збор на тэхнічную дапамогу для тэрытарыяльнай абароны Кіева і Кіеўскай вобласці.

22.03.2022 / 15:25

Ілюстрацыйнае фота AP

Ужо адпраўленыя 20 бронекамізэлек ахоўнага класу 4, два прыборы начнога бачання для ваеннага камісарыята Падольскага раёна горада Кіева, а таксама 10 бронекамізэлек і 2 прыборы начнога бачання для добраахвотнага фармавання Грабянкоўскай тэрытарыяльнай абароны Белацаркоўскага раёна Кіеўскай вобласці.

Раней BSSF накіраваў 5000 еўра для дапамогі тэрытарыяльнай абароне Галасееўскага раёна Кіева, а таксама гуманітарную дапамогу ў горад Мікалаеў.

Nashaniva.com