Bloomberg: Анатоль Чубайс з’ехаў з Расіі

Анатоль Чубайс сышоў з пасады спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі па пытаннях устойлівага развіцця і з'ехаў з краіны, паведамляе Bloomberg са спасылкай на дзве абазнаныя крыніцы.

23.03.2022 / 15:08

Паводле Bloomberg, Чубайс сышоў з пасады і з'ехаў праз вайну ва Украіне. 

66-гадовы Чубайс з'яўляецца адным з нямногіх эканамічных рэфарматараў 1990-х гадоў, якія засталіся ва ўрадзе Пуціна і падтрымлівалі цесныя сувязі з заходнімі чыноўнікамі. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў не адказаў на просьбу Bloomberg аб каментарыі.

«Не магу сказаць, не ў курсе», — паведаміў РБК Ігар Чубайс (брат Анатоля Чубайса) у адказ на пытанне аб адстаўцы і ад'ездзе з Расіі Анатоля Чубайса.

Пасля вайны расійскі ўрад узмацніў ціск на ўнутраных крытыкаў уварвання. 16 сакавіка Пуцін папярэдзіў, што ачысціць Расію ад «падонкаў і здраднікаў», якіх ён абвінавачвае ў таемнай працы на ЗША і іх саюзнікаў. Расійскі лідар абвінаваціў Захад у жаданні знішчыць Расію.

Міністр абароны Расіі Шайгу знік з публічнай прасторы

Nashaniva.com