Месяц вайны ва Украіне. Як гэта было ВІДЭА

Сёння, 24 сакавіка, ‒ месяц з таго дня, як Уладзімір Пуцін увёў расійскія войскі на тэрыторыю Украіны. Гэтыя чатыры тыдні змянілі Украіну да непазнавальнасці: гарады — ад Харкава да Валнавахі, ад Марыупалю да Херсона — пацярпелі ад бамбардзіровак ці наогул зруйнованыя.

24.03.2022 / 20:24

Больш 3,5 мільёна ўкраінцаў сталі бежанцамі.

Па стане на 22 сакавіка ААН сведцыць пра 925 загінулых і 1500 параненых мірных людзей. Але гэтыя лічбы будуць большымі.

Палічыць страты ўкраінскага і расійскага войскаў пакуль немагчыма.

Nashaniva.com